Удава Зельцэра тры тыдні правяла ў Навінках
Удаву Зельцэра Марыю Успенскую накіроўвалі ў Навінкі для псіхіятрычнай экспертызы. Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміла яе маці.
03.12.2021 / 10:00
Фота: уласны архіў.
«Вынікі гэтай экспертызы мне невядомыя. Тры тыдні дачка правяла ў бальніцы, цяпер яе вярнулі ў СІЗА», — расказвае яна.
Перадачы для Марыі прымаюць. Але перапіску блакуюць — за час, што дачка за кратамі, маці не дайшло ад яе ніводнага ліста.
«Ад адваката часам даведваюся пра яе стан: самаадчуванне то так, то гэтак», — уздыхае маці.