У Нью-Ёрку абвесцяць надзвычайнае становішча. Распаўсюджванне каранавіруса дасягнула вялікіх памераў
Губернатар Нью-Ёрка Кэці Хокул абвясціла пра ўвядзенне надзвычайнага становішча ў штаце да 15 студзеня 2022 года на фоне росту колькасці выпадкаў заражэння COVID-19, паведамляецца ў афіцыйным указе, апублікаваным на сайце губернатара.
27.11.2021 / 09:18
Кэці Хокул, Ron Adar/Mega
У дакуменце паведамляецца, што, улічваючы распаўсюджванне каранавіруса «з хуткасцю, нябачанай у штаце з красавіка 2020 года», а таксама прымаючы пад увагу актыўны рост колькасці шпіталізацый, звязаных з COVID-19, і патрэбу ў скаардынаваным падыходзе да забеспячэння змяшчальнасці бальніц, губернатар абвясціла надзвычайнае становішча ва ўсім штаце Нью-Ёрк.
Згодна з указам, Дэпартамент аховы здароўя зможа абмяжоўваць аказанне несур'ёзных і нетэрміновых працэдур у бальніцах, каб забяспечыць дастатковую колькасць месцаў напярэдадні магчымага росту колькасці выпадкаў захворвання на кавід.
Пастанова пачне дзейнічаць з пятніцы, 3 снежня.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, у сваю чаргу, заявіў аб неабходнасці адмовіцца ад інтэлектуальнай уласнасці на вакцыны ў сувязі са з'яўленнем у ПАР новага штама, які СААЗ прызнала небяспечным для ўсяго свету.
«Паведамленні аб новым штаме паказваюць, што пандэмія не спыніцца, пакуль не будзе праведзеная глабальная вакцынацыя», — цытуе Байдэна агенцтва Reuters. «Апошнія навіны кажуць аб неабходнасці найхутчэйшай адмовы ад абароны правоў карыстальнікаў на вакцыны», — заявіў ён.
Акрамя гэтага, Байдэн заявіў, што ЗША забароняць уезд у краіну з васьмі афрыканскіх краін, у якіх паўстала пагроза распаўсюджвання новага штама каронавіруса, якому СААЗ прысвоіла грэчаскую літару амікрон (О). Гэта — ПАР, Батсвана, Зімбабвэ, Намібія, Лесота, Эсваціні (былы Свазіленд), Мазамбік і Малаві. Пры гэтым забарона не тычыцца грамадзян ЗША, якія знаходзяцца ў гэтых дзяржавах.