Невядомыя ўзламалі тэлеграм-канал «Радыё Свабода»

Сёння ўвечары невядомыя ўзламалі тэлеграм-канал «Радыё Свабода».

25.11.2021 / 19:05

У ім масава пачалі з'яўляцца допісы са спасылкамі на праўладныя тэлеграм-каналы. Праз пэўны час доступ уладальнікаў канала быў адноўлены, допісы, якія з'явіліся падчас атакі на тэлеграм-канал, былі выдаленыя. 

Канал з 55 тысячамі падпісчыкаў прабыў у руках невядомых каля 10 хвілін. 

Nashaniva.com