Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
Беларус Мікіта Бадзякоўскі стаў чэмпіёнам аднаго з турніраў WSOP (Сусветная серыя покера).
22.11.2021 / 14:00
Удзел у турніры Event #85 каштаваў 50 000 даляраў.
За перамогу змагаліся 113 пакерыстаў. Першае месца прынесла Бадзякоўскаму 1 462 043 даляры і чэмпіёнскі бранзалет. Па словах беларуса, яму было прыемна выйграць трафей, але гэта не было яго мэтай.
«Шчыра сказаць, бранзалет для мяне не такі важны, як для многіх іншых гульцоў. Я проста скажу, што гэта выдатна», — сказаў Бадзякоўскі.
Бранзалет сусветнай серыі покера — трафей, што ўручаецца за перамогу ў турніры WSOP.