У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба

Тыдзень таму яго былая жонка паведаміла, што Коўба знаходзіцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі.

18.11.2021 / 11:52

ФК «Крылы Саветаў»

Дзяніс Коўба гуляў за віцебскі «Лакаматыў», кіраваградскую «Зорку», чэшскую «Спарту», правёў 247 матчаў за самарскія «Крылы Саветаў» і 35 матчаў за зборную Беларусі.

У 2018 годзе ён вярнуўся ў Віцебск, дзе ўваходзіў у трэнерскі штаб мясцовай каманды, якая выступае ў чэмпіянаце Беларусі.

Nashaniva.com