У дзесяці гарадах Беларусі з'явяцца графіці на гістарычную тэматыку — паглядзіце, якія муралы ўпрыгожаць Пінск і Мазыр ФОТЫ

Плануецца, што праз серыю муралаў будуць транслявацца сюжэты беларускай міфалогіі, гарадскіх гісторый і легендаў.

18.11.2021 / 12:08

Пінск стаў першым горадам у рамках вялікага арт-праекта пад назвай «Традыцыі дзеля будучыні». Карціну на адным са шматпавярховікаў горада стварае мастак-мураліст Яўген Сасюра.

У аснове сюжэта мурала — легендарная гісторыя Пінска. Героем карціны стаў сучасны малады чалавек, які ўпэўнена ідзе за сваёй марай.

У Мазыры праца тасама амаль скончаная:

Арт-праект рэалізуецца з арт-супольнасцю Urban Myths і прымеркаваны да 100-годдзя «Беларусбанка».

Nashaniva.com