Жывёлы супраць дрэваў: у Віцебску бабры згрызлі алею, а ў Браславе абвінавачваюць сабак у знішчэнні саджанцаў
Браслаўская раёнка адсправаздачылася, што за 2021 год у горадзе было пасаджана больш за 1350 дрэваў, на якія з раённага бюджэту пайшлі 83 тысячы рублёў.
14.11.2021 / 09:35
Але не ўсе саджанцы прыжываюцца. Акрамя натуральных прычын, выданне адзначае і іншую праблему. У знішчэнні дрэваў абвінавачваюць… сабак, якія спраўляюць свае натуральныя патрэбы на саджанцы.
Раней у Віцебску бабры згрызлі вербы, высаджаныя ў дзень народнага адзінства.