СК завёў крымінальную справу на ўдзельнікаў плана «Перамога»

СК завёў крымінальную справу па факце стварэння, кіраўніцтва і ўдзелу ў экстрэмісцкім фарміраванні «Мабілізацыйны план «Перамога».

10.11.2021 / 11:10

Стваральнікаў аб'яднання Байпол хочуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за стварэнне экстрэмісцкага фармавання і ўдзел у ім, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.

Пакараць збіраюцца і тых, хто знаходзіўся ў чаце телеграм-канала плана (да шасці гадоў).

«У цяперашні час арганізавана правядзенне комплексу следчых дзеянняў, накіраваных на ўсталяванне і прыцягненне да адказнасці ўсіх удзельнікаў экстрэмісцкага фарміравання. Прама зараз следчыя і аператыўнікі працуюць у дадзеным кірунку», — паведамляе СК.