Урад Літвы прыняў рашэнне ўвесці рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю
Рэжым будзе дзейнічаць адзін месяц з 10 лістапада.
09.11.2021 / 10:37
Рашэнне ўрада павінен ухваліць Сейм Літвы.
Надзвычайнае становішча будзе абвешчана на ўсім участку мяжы Літвы з Беларуссю (нагадаем, яе працягласць складае больш за 678 км) і на тэрыторыі пяці кіламетраў ад яе.
Рэжым надзвычайнага становішча таксама ўводзіцца ў месцах размяшчэння замежнікаў (на тэрыторыі цэнтра рэгістрацыі замежнікаў у Пабрадзе, на тэрыторыі цэнтра рэгістрацыі замежнікаў Медзінінкай і на тэрыторыі цэнтра рэгістрацыі замежнікаў Кібартай, на тэрыторыі цэнтра прыёму бежанцаў у Рукле і ў лагеры бежанцаў Наўінінкай і ў 200 метрах вакол яго).