Улады ліквідавалі Таварыства беларускай мовы
Пазоў Мінюста быў ухвалены Вярхоўным судом. Пра гэта паведаміла кіраўніца арганізацыі Алена Анісім.
08.11.2021 / 15:48
Старшыня ТБМ Алена Анісім
14 ліпеня ў сядзібе ТБМ адбыўся ператрус. Сілавікі забралі каляндарыкі, выдадзеныя ў 2018 годзе да 100-годдзя БНР, асобныя кнігі, аргтэхніку — маніторы, сістэмныя блокі.
За апошнія месяцы ў Беларусі былі ліквідаваныя больш за сотню недзяржаўных арганізацый, у тым ліку Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», незалежны Саюз беларускіх пісьменнікаў ды інш.