На аўдыякнігу з дзіцячымі вершамі Андрэя Скурко ўжо сабралі 70% ад неабходнай сумы
Наш калега напісаў у СІЗА 56 вершаў. З дапамогай каманды Бэйбус і народных артыстаў Беларусі яны займеюць гукавое суправаджэнне — стануць самастойнымі творамі для слухання.
06.11.2021 / 21:31
Таксама іх аздобяць малюнкі. А рэшта грошай пойдзе Андрэеваму сыну.
Андрэй Скурко, кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу, ад ліпеня за кратамі. Са сваім паўтарагадовым сынам Тамашом ён камунікуе толькі малюнкамі і вершамі. І гэтая вялікая любоў вылілася ў вялікія творы.