У Беларусі пройдзе сусветны тыдзень прадпрымальніцтва: спецыяльныя госці — Мікіта Мікада і Павел Лібер
Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва ў Беларусі — 2021 пройдзе з 8-га па 14-га лістапада анлайн на платформе gew.by.
02.11.2021 / 14:12
Актуальныя праблемы бізнэсу і прапановы па іх вырашэнні абмяркуюць сузаснавальнік ІПМ Павел Данейка, юрыст Лілія Уласава, топ-менеджар EPAM Максім Баграцоў, заснавальнік Imaguru Таццяна Марыніч, заснавальнік «Бізнэс-навін» Ірына Юзвак, эканамічныя аналітыкі Леў Львоўскі, Дзмітрый Крук, Анастасія Лузгіна, бізнэсовец Аляксандр Кныровіч, былы гендырэктар Аrctic StartUp Дзмітрый Шарле.
Спецыяльныя госці — заснавальнік PandaDoc Мікіта Мікада і стваральнік праекта «Голас» Павел Лібер.
Праграма GEW Belarus-2021:
8 лістапада 19:30. Старт. Рэсурсы для бізнэсу. Бізнэс-адукацыя ў новых умовах. Будучыня бізнэсу ў новай Беларусі.
9 лістапада ў 16:30. Ключавы рэсурс — фінансы. Інфляцыя — 10%, крэдыты для бізнэсу пад 20% — надоўга? Ці ёсць альтэрнатыва? Фандрайзінг — магчымасці і пагрозы.
10 лістапада 16:30. Ключавы рэсурс — персанал. Скарачаць або ўтрымліваць. Тэндэнцыі на рынку працы.
11 лістапада 18:30. Стратэгія ў турбулентным асяроддзі. Прагнозы, верагоднасці, сцэнары, інструменты планавання.
12 лістапада 16:30. Інавацыі як лад жыцця. Бізнэс у лічбавым асяроддзі. Новыя прадукты для новай Беларусі.
13 лістапада 16:30. Пошук сэнсаў. Разрыў шаблону. Энергія і баланс.
Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва (GEW) — штогадовае глабальнае мерапрыемства, якое аб'ядноўвае 180 краін у пошуку новых ідэй для прадпрымальнікаў усяго свету. У Беларусі Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва пройдзе ўжо 11-ы раз пры падтрымцы ЕС.