Замежнік застаўся начаваць у чужой кватэры і скраў 5 тысяч даляраў
У сярэдзіне жніўня мужчына быў у гасцях у знаёмай. Ён паскардзіўся, што няма дзе пераначаваць. Чуллівая мінчанка прапанавала застацца ў кватэры суседкі, якая ў той момант ляжала ў бальніцы і пакінула ёй ключы, каб палівалі кветкі, паведамляюць «Мінск-Навіны».
01.11.2021 / 15:25
Мужчына ў гэтай кватэры пабачыў канверт з грашыма і скраў 5000 даляраў.
Яго знайшлі і затрымалі супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС.
Грошы ён вярнуў, расказаўшы, што скраў іх, каб аплаціць лячэнне сваёй маці.