Бел-чырвона-белы сцяг з аўтографам мэра Рыгі прадалі на аўкцыёне за $12600

Гэта той самы сцяг, які сёлета быў узняты замест дзяржаўнага беларускага сярод сцягоў каманд-удзельніц чэмпіянату свету ў Рызе самім мэрам.

28.10.2021 / 21:22

Сваё рашэнне Марціньш Стакіс патлумачыў так у твітары: «Сцяг, што сімвалізуе рэжым, які ажыццяўляе дзяржаўны тэрарызм, недарэчны ў гарадскім асяроддзі Рыгі — таму мы яго знялі!»

Пасля інцыдэнту на Марціньша Стакіса ў Беларусі завялі крымінальную справу, а таксама яму забаранілі ўезд у Расію. 

Фонд спартыўнай салідарнасці, які арганізаваў аўкцыён, накіруе ўсю суму на дапамогу рэпрэсаваным Беларусі.

Nashaniva.com