Адвакатку Ціханоўскага і Бабарыкі Наталлю Мацкевіч выключылі з калегіі адвакатаў

Наталлю Мацкевіч выключылі з калегіі адвакатаў. Пра гэта абаронца Бабарыкі і Ціханоўскага паведаміла ў твітары.

25.10.2021 / 20:16

Нагадаем, у кастрычніку дваіх адвакатаў Віктара Бабарыкі — Наталлю Мацкевіч і Яўгена Пыльчанку — адхілілі ад працы. Мінюст пачаў супраць іх дысцыплінарную вытворчасць. 

«Адначасова з гэтым яшчэ да разбіральніцтва абое адвакаты раптоўна былі адхілены ад сваёй працы. Падставы, якія выкарыстаны для пачатку дысцыплінарных вытворчасцяў, абсалютна абсурдныя і смешныя.

Напрыклад, Мацкевіч ставяць у віну, што яна неяк не так фармулявала пытанні да сведкі на судовым пасяджэнні», — расказаў на брыфінгу экс-адвакат Дзмітрый Лаеўскі.

Агулам ужо чатырох адвакатаў Бабарыкі адхілілі ад працы. Аляксандр Пыльчанка ў кастрычніку 2020-га быў пазбаўлены ліцэнзіі, Дзмітрыя Лаеўскага выключылі з калегіі адвакатаў у ліпені. На цяперашні момант у Бабарыкі не засталося абаронцаў.

Адвакаты, якія працягваюць сваю дзейнасць у Беларусі, у крохкім становішчы.

Nashaniva.com