Усяленскі патрыярх Варфаламей трапіў у бальніцу на другі дзень візіту ў ЗША
Усяленскі патрыярх Варфаламей на другі дзень свайго візіту ў ЗША трапіў у шпіталь з-за дрэннага самаадчування. Пра гэта паведаміла прэс-служба Грэчаскай праваслаўнай архіепархіі Амерыкі, якая з'яўляецца епархіяй Усяленскага Патрыярхату ў ЗША, піша Бі-бі-сі.
24.10.2021 / 20:25
«Непасрэдна перад адпраўленнем на службу ў Сабор Святой Сафіі яго Усясвяцейшаства Сусветны патрыярх Варфаламей стаў адчуваць сябе блага з-за доўгага пералёту і загружанага раскладу падзей па прыбыцці. Доктар параіў яму адпачыць, і для забеспячэння яго спакою і засцярогі яго даставяць ва ўніверсітэцкую бальніцу Джорджа Вашынгтона для назірання», — гаворыцца ў заяве архіепіскапіі ў ЗША.
Ніякіх іншых падрабязнасцяў стану здароўя патрыярха прэс-служба не паведамляе.
Агулам патрыярх адчувае сябе добра і неўзабаве павінен аднавіць праграму візіту.
На самаадчуванне магло паўплываць святкаванне 30-й гадавіны інтранізацыі Варфаламея, якая адбылося напярэдадні вылету.
24 кастрычніка Варфаламей павінен быў узначаліць службу ў Сафійскім саборы ў Вашынгтоне.