У Бабруйску адбыўся ператрус у крэатыўнай прасторы 13:87

20.10.2021 / 22:14

Ён працягваўся каля 4 гадзін. Пасля яго забралі кіраўніц — Наталлю Халанскую і яшчэ адну жанчыну. Хто і па якой справе праводзіў ператрус — невядома, паведамляе Радыё Свабода.

У клубе праводзяць адукацыйныя мерапрыемствы — семінары і лекцыі, творчыя майстэрні, паэтычныя вечары, курсы для пенсіянераў і школьнікаў і многае іншае, шмат гадоў тут праводзілі «Жывыя бібліятэкі» і гульнятэкі, працаваў кніжны і кінаклуб.

Наталля Халанская пачынала працаваць як журналіст. Пазней адкрыла ў родным горадзе прастору «13:87».

Nashaniva.com