Былы міністр унутраных спраў Шуневіч атрымаў пасаду
Былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч будзе кіраваць Беларускім таварыствам паляўнічых і рыбаловаў.
20.10.2021 / 15:39
Фота Сяргея Гудзіліна
Пра гэта паведаміў «Спутнік».
Да траўня 2021 года Шуневіч некалькі месяцаў быў гендырэктарам хакейнага «Дынама».
А да гэтага міністрам унутраных спраў — з 2012 да 2019 года.
Запомніўся рэзкімі і скандальнымі заявамі.