Новы міністр юстыцыі анансаваў змяненні ў Выбарчы кодэкс

Раней размова шла толькі пра канстытуцыйную рэформу. 

19.10.2021 / 12:12

Новы міністр юстыцыі Сяргей Хаменка распавёў пра тое, што ў Выбарчым кодэксе адбудуцца змены. 

«Мы стаім на парозе канстытуцыйнай рэформы, змяненняў у Выбарчы кодэкс. Гэта ўсё таксама запатрабуе ад калектыву Міністэрства юстыцыі дбайнай, высокапрафесійнай працы», — дадаў ён.

Таксама Хаменка сказаў, што міністэрству неабходна «больш аператыўна вырашаць пытанні прававога рэгулявання».

«Задачы перад міністэрствам ужо пастаўленыя кіраўніком дзяржавы. Сёння Міністэрства юстыцыі выконвае свае функцыі. Зыходзячы з ацэнкі сучаснай сацыяльна-палітычнай абстаноўкі, вядома, ёсць неабходнасць у больш аператыўным вырашэнні пытанняў, якія тычацца прававога рэгулявання», — заявіў міністр.

На лібералізацыі выбарчага заканадаўства доўгі час настойвала апазіцыя. Але ўлады ўвесь час казалі, што яшчэ не час. Цяпер, відаць, час прыйшоў, але дакладна гаворка ідзе не пра лібералізацыю. 

Перамены ў Мінюсце: міністрам прызначылі сілавіка. За што знялі Сліжэўскага і што будзе далей?

Лукашэнка зняў міністра юстыцыі Алега Сліжэўскага. Ён прабыў на пасадзе амаль 10 год

Nashaniva.com