Латвія на 4 тыдні ўводзіць жорсткі лакдаўн
Кабінет міністраў Латвіі ў панядзелак прыняў рашэнне ўвесці строгія меры барацьбы з распаўсюджваннем COVID-19. Абмежаванні ўступаюць у сілу 20 кастрычніка, перадае Delfi.
18.10.2021 / 21:58
Прэм'ер-міністр Крыш'яніс Карыньш заявіў, што цягам чатырох тыдняў, да 15 лістапада, у Латвіі будуць дзейнічаць строгія абмежаванні.
Будуць закрытыя ўсе крамы, акрамя тых, якія прадаюць тавары першай неабходнасці, заявіў міністр аховы здароўя Даніэлс Паўлютс.
З 20:00 да 5:00 уводзіцца каменданцкая гадзіна.
Карыньш і Паўлютс прынеслі прабачэнні ўсім вакцынаваным жыхарам Латвіі. Яны прызналі, што працэс вакцынацыі ў краіне фактычна праваліўся, і гэта стала прычынай для ўвядзення абмежаванняў.
Распаўсюджванне каранавіруса становіцца проста некантраляваным, з 13 кастрычніка ў краіне штодня фіксуюць больш за 2000 выпадкаў, у бальніцах з кавідам — каля 25 000 чалавек.