Надзея Ермакова ўвайшла ў назіральную раду Белінвестбанка
Агульны сход акцыянераў Белінвестбанка абраў новую назіральную раду. У яе ўвайшлі 11 чалавек, у тым ліку шэсць незалежных дырэктараў.
12.10.2021 / 08:55
Старшынёй рады абраны кіраўнік Дзяржкаммаёмасці Дзмітрый Матусевіч, а яго намеснікам — першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Калечыц.
Акрамя іх ў раду ў якасці незалежнага дырэктара ўвайшла Надзея Ермакова, якая да ліпеня ўзначальвала Белгазпрамбанк.
У чэрвені Белінвестбанк трапіў пад санкцыі Еўрасаюза, а ў верасні стала вядома, што заходнія банкі закрылі падсанкцыйным беларускім банкам карэспандэнцкія рахункі ў еўра.