У прыдатным для стральбы стане. Жыхар Гродна пайшоў па грыбы, а знайшоў «Маўзэр»

З незвычайнай знаходкай прыйшоў з лесу грыбнік з Гродна. У лесе ён знайшоў пісталет сістэмы «Маўзэр», пра што паведаміў у міліцыю.

11.10.2021 / 11:51

Каб вызначыць, ці з'яўляецца выяўлены прадмет агнястрэльнай зброяй, а таксама яго прыдатнасць для стральбы, супрацоўнікі міліцыі прызначылі судовую балістычную экспертызу ў Гродзенскім міжраённым аддзеле Дзяржкамітэта судовых экспертыз.

Пацвердзілася, што пісталет зроблены на заводзе і з'яўляецца агнястрэльнай зброяй: 7,65-мм пісталет «Маўзер мадэлі 1934».

«Пісталет паступіў на даследаванне ў прыдатным для стральбы стане», — адзначылі судэксперты.