Што эфектыўнейшае: «Спутнік» або кітайская вакцына?
Статыстыка паказвае, што захворванне лягчэй пераносяць тыя, хто зрабіў прышчэпку, у адрозненне ад тых, хто адмовіўся. У Беларусі даступныя тры варыянты вакцын. Якую абраць?
09.10.2021 / 12:12
Найбольш дзейсная вакцына — «Спутнік V». Пра гэта заявіла галоўны санітарны лекар сталіцы Святлана Ярмак, піша «Мінск-Навіны».
Эфектыўнасць «Спутніка» большая за 93%, што даказана даследаваннямі папуляцыйнага імунітэту, якія ўжо двойчы праходзілі ў Мінску.
Кітайская вакцына мае эфектыўнасць 70-75%.
«Спутнік лайт» — аднакампанентная вакцына, прызначана для маладога насельніцтва ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў. Пасля яе імунітэт фармуецца на тэрмін да 6 месяцаў, а пасля двухкампанентных прышчэпак — на больш працяглы.
Святлана Ярмак таксама нагадала, што ў сталіцы можна прышчапіцца ў 39 амбулаторна-паліклінічных установах, 10 стацыянарах, 30 гандлёвых цэнтрах, пунктах вакцынацыі на асобных станцыях метрапалітэна. У некаторых арганізацыях можна запісацца онлайн на пэўны час.
Па даных Міністэрства аховы здароўя, у краіне вакцынаваліся поўным курсам 1,7 млн чалавек.
14 верасня Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што ў Беларусь прыйшла чарговая хваля COVID-19.