Генадзя Мажэйку перавезлі з Акрэсціна ў Жодзіна. Ён застаецца пад вартай

Пра гэта паведаміў «Спутніку» прадстаўнік «Камсамольскай праўды» Валянцін Алфімаў, які прыехаў з Масквы разбірацца ў сітуацыі з журналістам беларускай «Камсамолкі».

05.10.2021 / 11:23

Журналіст «Камсамольскай праўды» Генадзь Мажэйка быў затрыманы 1-га кастрычніка паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або розні) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады)

Гэта здарылася пасля таго, як быў апублікаваны яго артыкул з успамінамі былой аднакласніцы пра Андрэя Зельцэра, які застрэліў супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. Сайт «Камсамолкі» ў Беларусі пасля гэтага быў адразу ж заблакаваны. 

Дык усё ж як і дзе затрымалі журналіста «Камсамольскай праўды»? Спрабуем раскруціць блытаны клубок з разнастайных заяў

Крэмль па справе затрыманага журналіста «Камсамолкі»: «Пакуль няма адчування, што ў Мінску чуюць нашу пазіцыю»

Nashaniva.com