Адвакат журналіста Генадзя Мажэйкі сустрэўся з ім
Як паведамляе адвакат, Мажэйка быў затрыманы КДБ паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або розні) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) КК і з 1 кастрычніка знаходзіцца на Акрэсціна.
04.10.2021 / 17:09
Адвакат трапіў да яго сёння пасля абеду, пасля чаго ў яго прысутнасці журналіст «Камсамольскай праўды» быў дапытаны ў якасці падазраванага.
Па словах абаронцы, цяпер вырашаецца пытанне аб меры стрымання журналіста. Сам Генадзь Мажэйка адчувае сябе добра.
Пасля гэтага прадстаўнік беларускага МУС заявіў, што Мажэйка спачатку выехаў у Расію і спрабаваў адтуль адправіцца ў трэцюю краіну. Але яму было адмоўлена ў выездзе і загадана пакінуць Расію, як асобе, знаходжанне якой непажадана ў РФ, пасля чаго ён вярнуўся ў Беларусь.