Чаму ў відэа з перастрэлкай у кватэры Зельцэра шторы на акне то закрытыя, то адкрытыя? Версія АНТ

Як толькі ў сеціве з'явілася відэа з кватэры на Якубоўскага, 29, дзе прайшла перастрэлка сілавікоў з Андрэем Зельцэрам, многія СМІ і эксперты сталі звяртаюць увагу на дэталі. Напрыклад, шмат хто задаваў пытанне: чаму на першых кадрах з пакоя, дзе знаходзіліся Андрэй Зельцэр і яго жонка, у адлюстраванні бачна, што акно закрытае шторай, праз некалькі хвілін з таго ж ракурсу ўжо бачна, што штора адхінутая.

02.10.2021 / 21:54

Сёння на тэлеканале АНТ у праграме «Трывожная кнопка» гэта патлумачылі так: маўляў, у гэты прамежак часу жонка Андрэя Зельцэра Марыя Успенская выкідала тэлефон, на які здымала канфлікт, на вуліцу. Тэлефон, па інфармацыі журналістаў, адшукалі адразу ў вечар трагедыі. 

Nashaniva.com