У беларускіх карыстальнікаў узнікаюць праблемы з купляй гульняў у Epic Games Store. Магчыма, з-за санкцый
Як паведамляе dev.by, з нядаўняга часу з беларускіх акаўнтаў не атрымліваецца купляць гульні ў Epic Games Store. Гэта адна з найбуйнейшых лічбавых крам камп'ютарных гульняў. Журналісты мяркуюць, што справа можа быць у амерыканскіх санкцыях.
01.10.2021 / 14:52
Як піша dev.by, пры спробе купіць гульню ў беларускіх карыстальнікаў узнікае памылка: «Шкадуем, але з вашага ўліковага запісу нельга рабіць пакупкі».
Бясплатная раздача гульняў па-ранейшаму даступная для беларусаў.
На сайце Epic Games напісана, што пакупкі ў іх краме недаступныя для «рэгіёнаў, якія знаходзяцца ў спісе экспартных абмежаванняў Злучаных Штатаў». Беларусь у спісе такіх рэгіёнаў са жніўня 2021 года.
Аднак некаторыя чытачы «НН» паведамляюць, што пакупкі ў Epic Games Store змаглі зрабіць.
Афіцыйных каментароў ад кампаніі пакуль не было.