Следчы камітэт: Жонка Андрэя Зельцэра падазраецца ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ

Пра статус жанчыны паведаміў Следчы камітэт у афіцыйным каментары. 

28.09.2021 / 23:57

«З улікам характару ўжытага гвалту, узброенага супраціву ад 31-гадовага мужчыны, ён быў ліквідаваны ў адказ. Яго 40-гадовая жонка, якая таксама вяла відэаздымку злачынства і садзейнічала яго здзяйсненню, затрыманая па падазрэнні ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ», — адзначае Следчы камітэт. 

Nashaniva.com