Лукашэнка пра магчымае старшынства ва УНС: Вы павінны мяне папрасіць на каленях і падзякаваць, калі я пагаджуся

Падчас пашыранага пасяджэння Канстытуцыйнай камісіі Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў інфармацыю аб тым, што ён можа заняць пасаду кіраўніка УНС, паведамляе яго прэс-служба.

28.09.2021 / 21:47

«Я часам Наталлі Іванаўне казаў, калі яна закранала пытанне УНС: ты запомні сама і перадай іншым — калі Лукашэнка яшчэ пагодзіцца стаць старшынёй Усебеларускага народнага сходу, так вы павінны мяне папрасіць на каленях і падзякаваць, калі я пагаджуся, а не ў папрок мне ставіць, што я там для сябе чагосьці…» — адзначыў Лукашэнка і ў чарговы раз падкрэсліў, што за гады кіравання краінай «наеўся» прэзідэнцтва.

«Будзе новы прэзідэнт, ён вам раскажа потым, што гэта за хлеб, асабліва ў Беларусі. Гэта не ў Амерыцы, адурэлыя. Што творыць прэзідэнт? Калі б я так працаваў, краіны б не было даўно, — сказаў ён. — Там памылку здзейснілі — заўтра надрукуем гэтыя даляры. А тое, што надрукавалі, — інфляцыя захліснула ўвесь свет».

Nashaniva.com