ЕСПЧ абвінаваціў Расію ў забойстве Аляксандра Літвіненкі ў 2006 годзе

Еўрапейскі суд па правах чалавека пастанавіў, што Расія нясе адказнасць за забойства былога супрацоўніка ФСБ Аляксандра Літвіненкі ў Лондане ў 2006 годзе. Пра гэта гаворыцца ў рашэнні па справе ўдавы Літвіненкі Марыны супраць Расіі.

21.09.2021 / 12:12

Getty

ЕСПЧ палічыў, што Расія парушыла другі артыкул Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека (права на жыццё). Суд абавязаў Расію выплаціць удаве Літвіненкі кампенсацыю 100 тысяч еўра, а таксама аплаціць судовыя выдаткі на 22,5 тысячы еўра.

Удава Аляксандра Літвіненкі, якая ў лістападзе 2020 года звярнулася з пазовам у ЕСПЧ, патрабавала, каб Расія выплаціла кампенсацыю 3,5 мільёна еўра.

Былы супрацоўнік ФСБ Аляксандр Літвіненка загінуў у Лондане 23 лістапада 2006 года. Тады пісалася, што яго атруцілі палоніем-210.