Кіеў адмовіўся ад сустрэч па Данбасе ў Мінску
Прадстаўнікі Украіны катэгарычна адмовіліся вярнуцца ў Мінск да вочных перамоваў па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе, паведаміў журналістам прадстаўнік Расіі у Трохбаковай кантактнай групе Барыс Грызлоў.
16.09.2021 / 10:49
Цяпер, па словах Грызлова, групе трэба распрацаваць канкрэтныя прапановы па вырашэнні гэтай сітуацыі.
Вясной прадстаўнікі ўкраінскай дэлегацыі ў ТКГ заявілі пра тое, што адмовяцца ад паездак на перамовы ў Беларусь з-за эпідэміялагічнай сітуацыі, а таксама з-за варожай рыторыкі Мінска ў дачыненні да Украіны.