У Службу бяспекі Лукашэнкі прызначаны новы намеснік начальніка. Пра яго мала што вядома
Мікалай Шкрэд прызначаны намеснікам начальніка Службы бяспекі Лукашэнкі.
10.09.2021 / 19:08
Пра Мікалая Шкрэда вядома не шмат: нарадзіўся 26 красавіка 1981 года. Гуляе ў хакей на пазіцыі абаронцы ў аматарскай камандзе «Шчыт».
Асноўныя задачы гэтай службы, як адзначаецца на афіцыйным інтэрнэт-партале Лукашэнкі, заключаюцца ў гарантаванні бяспекі вышэйшых службовых асоб беларускай дзяржавы, кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў замежных краін падчас іх знаходжання на тэрыторыі краіны, а таксама іншых ахоўных асоб і аб'ектаў.