Рэйтынг Лукашэнкі ва Украіне рухнуў

У верасні 2021 года ўкраінцы негатыўна ставіліся толькі да кіраўнікоў Беларусі і Расіі.

09.09.2021 / 13:49

ТАСС

Прычым антырэйтынг узначальвае Уладзімір Пуцін, да якога негатыўна ставіцца 81% апытаных, станоўча — толькі 15%. 

Да Аляксандра Лукашэнкі негатыўна ставяцца 59% апытаных, пазітыўна — 34%, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на даныя апытання сацыялагічнай групы «Рэйтынг».

Пры гэтым за апошні год стаўленне да Лукашэнкі пагоршылася з 45 да 34%, а за апошнія два гады ўдвая (з 67 да 34%).

Сярод ключавых сусветных лідараў лепш за ўсё ўкраінцы ставяцца да канцлера Германіі Ангелы Меркель (73% — пазітыўна, 19% — негатыўна) і прэзідэнта ЗША Джозэфа Байдэна (64% — пазітыўна, 19% — негатыўна).

Nashaniva.com