Сярога стане хэдлайнерам Дня горада ў Мінску
Хэдлайнерам на фестывалі ў гонар Дня горада ў Мінску ў гэтым годзе стане рэпер Сярога, піша reform.by.
07.09.2021 / 11:41
11 верасня на пяці сцэнічных пляцоўках пачнецца маладзёжны фестываль ля Палаца спорту.
Абяцаюць 26 выканаўцаў: выступяць гурты «Радыёхваля», «Статус», «Дразды», спевакі Герман Цітоў і Тэа, а таксама Вольга Рыжыкава і Вікторыя Алешка. Хэдлайнерам свята стане Сярога.