«Паглядзіце, што ён з маім сабакам зрабіў!»: у Ваўкавыску хлопец дабіў нагамі ката, разадранага яго гадаванцам байцоўскай пароды

жорсткае відэа! 

Сапраўды жахлівы выпадак здарыўся ў Ваўкавыску. Там бультэр'ер спачатку моцна пакусаў бяздомнага ката, а затым хлопец, які выгульваў сабаку на павадку, дабіў небараку нагамі, піша newgrodno.by. 

04.09.2021 / 15:40

Скрыншот з відэа

Паводле інфармацыі партала, хлопец не з'яўляецца гаспадаром сабакі байцоўскай пароды.

— Гэта сабака іншага чалавека. Ён яму даў проста пагуляць. Мянушка Бяляш, — распавялі журналістам мясцовыя жыхары. 

Само здарэнне адбылося 28 жніўня каля 19 гадзін вечара на вуліцы Кастрычніцкая, каля дома №42. Інцыдэнт знялі на відэа неабыякавыя жыхары Ваўкавыска. Цалкам у кадр яно не патрапіла.

«Сабака ўбачыла ката ў двары каля нашага пад'езда, сарвалася з ланцужка, рынулася да яго і стала рваць. Кот спрабаваў уцячы, абараняўся, але сілы там відавочна былі няроўнымі. Сабака байцоўскай пароды, ён, відаць, адчуў смак крыві, спыніць яго было цяжка, гаспадар не асабліва спрабаваў, там не было за што схапіць, яна ж сарвалася з ланцужка», — распавядае Ірына, жыхарка дома №42 па вуліцы Кастрычніцкай у Ваўкавыску, у двары якога здарылася жорсткая расправа над катом.

Па словах мясцовых жыхароў, гаспадар белага бультэр'ера мог быць у гасцях у кагосьці з суседзяў. Крыху пазней яны даведаліся, што ён студэнт мясцовага каледжа. На выгляд яму не больш 20 гадоў. Раней яго і сабаку не бачылі ў двары. Хлопец вёў байцоўскага сабаку на доўгім ланцужку, з ім быў хлопец-падлетак гадоў 16. Як толькі хлопцы выйшлі з пад'езда, сабака стаў пераследваць ката, дагнаў і стаў ірваць зубамі.

Пачуўшы шум і крыкі, з вокнаў выглянулі жыхары дома і назіралі за жудаснай сцэнай. Сабака ў нейкі момант кінуў скрываўленую ахвяру на дарожцы насупраць уваходу ў пад'езд, але гаспадар не супакоіўся і стаў дабіваць ката нагой.

«Мабыць ад злосці, ужо потым, калі суседзі сталі абурацца і рабіць яму заўвагі, ён шмат разоў казаў, што гэта кот ва ўсім вінаваты: ён падрапаў сабаку морду, знявечыў яе. Напэўна, і праўда раздрапаў, але для сабакі гэта былі некрытычна пашкоджанні», — адзначыла суразмоўніца.

Ахвярай расправы стаў бяздомны кот па мянушцы Пірат, які жыў у двары каля пяці гадоў. Яго ведалі і падкормлівалі мясцовыя жыхары, а таксама ваўкавыскія валанцёры.

На відэа юнак апраўдваецца: 

— Паглядзіце, што ён з маім сабакам зрабіў! 

Аргументы жанчыны, якая зняла канфлікт на відэа, што сабака байцоўскай пароды выгульваецца без намордніка, на хлопца не падзейнічалі. 

Увага! Відэа ўтрымлівае жорсткія кадры. Узроставае абмежаванне 18+

Першымі ў міліцыю звярнуліся двое відавочцаў, у заявах яны патрабавалі пакараць гаспадара бультэр'ер за парушэнне правілаў утрымання жывёл па арт. 16.30 КаАП Беларусі і з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

У чацвер увечары стала вядома, што ў ваўкавыскую міліцыю паступіла калектыўная заяву, у якой гараджане запатрабавалі прыцягнуць да крымінальнай адказнасці гаспадара байцоўскай сабакі і падлетка, які суправаджаў яго, за жорсткае абыходжанне з жывёлай, якое пацягнула яе гібель па арт. 339-1 КК Беларусі.

Nashaniva.com