Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ чатырох чалавек. Усяго 656

Усе чацвёра асуджаныя за паклёп на Лукашэнку.

03.09.2021 / 12:53

Палітвязнямі былі прызнаныя:

Павел Чуркін — асуджаны судом Кастрычніцкага раёна Магілёва па артыкуле 368 КК за абразу Лукашэнкі да аднаго года пазбаўлення волі ў калоніі;

Настаўнік Андрэй Пятроўскі — асуджаны судом Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці па ч. 1 артыкула 367 КК за паклёп на Лукашэнку да аднаго года і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Дзмітрый Заломскі з Гомеля асуджаны паводле артыкулаў 369 КК за абразу службовай асобы, 368 КК за абразу Лукашэнкі, 389 КК за пагрозу суддзі да двух гадоў пазбаўлення волі;

Міхаіл Лінтоўскі — асуджаны судом Мёрскага раёна Віцебскай вобласці па артыкуле 368 КК за абразу Лукашэнкі да аднаго года і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.

Nashaniva.com