Давыдзька накінуўся на блогераў. Кажа, трэба развіваць інстытут маральнасці

Дэпутат Генадзь Давыдзька абураецца, што дзейнасць журналістаў рэгулюецца па законе і яны адказваюць за кожнае слова, тым часам блогеры «ў пагоні за лайкамі і падпіскамі нахабна хлусяць». 

30.08.2021 / 15:07

«Мы мыем рукі перад ежай, каб не падхапіць інфекцыі, — кажа ён. — Тады чаму ж мы не грэбуем гадзінамі капацца ў інфармацыйнай сметніцы? У Беларусі ўжо вядзецца барацьба з фэйкавымі тэлеграм-каналамі, аўтараў знаходзяць, іх дзейнасць прызнаюць экстрэмісцкай і блакуюць. Але мы ў самым пачатку цяжкага шляху».

Давыдзька лічыць, што супраць Беларусі працуе агромністая індустрыя на Захадзе, мэта якой — «забіць апошні цвік у вечку нашых каштоўнасцяў», таму «нам трэба развіваць сур’ёзны інстытут маральнасці».

Нагадаем, Генадзь Давыдзька — адзіны дэпутат у гісторыі беларускага парламента, які заклікаў легалізаваць прастытуцыю ў Беларусі.

Nashaniva.com