У Лідзе затрымлівалі Вольгу Махнач — жонку былога падпалкоўніка міліцыі, які сышоў пасля выбараў
дапоўнена
23.08.2021 / 15:58
Праваабаронцы паведамлялі пра затрыманне жонкі Юрыя Махнача — былога падпалкоўніка міліцыі з Ліды, камандзіра роты ППС Лідскага РАУС.
Пазней стала вядома, што Вольгу Махнач адпусцілі, у яе праходзіў вобшук.
Пасля выбараў ён запісаў свой зварот да сілавікоў, дзе распавёў пра тое, як рыхтавалі праваахоўнікаў да выбараў, хто аддаваў загады аб жорсткіх разгонах, а таксама пра збіццё людзей у Лідзе. 19 жніўня 2020 года ён напісаў рапарт аб звальненні.