Комік Ідрак Мірзалізадэ выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту за жарт пра рускіх

19.08.2021 / 15:33

Ад камунікацыі з прэсай, якая сустракала яго ў спецпрыёмніка, Мірзалізадэ адмовіўся.

Суд прызначыў 10 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле аб распальванні міжнацыянальнай варожасці. Прычынай стаў выступ Мірзалізадэ ў праграме «Разгоны» у сакавіку 2021 года, падчас якога ён пажартаваў пра рускіх арандатараў кватэр.

У падтрымку Мірзалізадэ, які таксама падвергся фізічнаму нападу, выступілі многія расійскія комікі, запісалі зварот у падтрымку калегі.

Ідрак нарадзіўся ў Азербайджане, але вырас і скончыў універсітэт у Мінску, у яго беларускае грамадзянства.

Nashaniva.com