СК пракаментаваў «карагодную справу» ў Брэсце: 108 чалавекам выстаўлена абвінавачванне

Следчы камітэт пракаментаваў г. зв. «карагодную справу» ў Брэсце, падзеі 13 верасня 2020 года на скрыжаванні праспекта Машэрава, бульвара Касманаўтаў і бульвара Шаўчэнкі, калі пратэстоўцы перакрылі рух і зладзілі карагод, а потым былі палітыя з вадамёта.

19.08.2021 / 10:35

СК кваліфікуе гэта як актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Паведамляецца, што ўстаноўлены 115 чалавек, якія маюць дачыненне да «здзяйснення дадзенага злачынства».

108 чалавекам выстаўленыя абвінавачванні па ч. 1 арт. 342 (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, якія прывялі да парушэння працы транспарту і прадпрыемстваў) КК.

Судзяць гэтых людзей групамі, даюць ад хатняй хіміі да рэальных тэрмінаў.

Nashaniva.com