На волю выйшаў бізнэсмен Аляксандр Кныровіч ФОТАФАКТ

На волю выйшаў бізнэсмен Аляксандр Кныровіч. У ліпені 2018 года яму прысудзілі шэсць гадоў калоніі за дачу хабару і ўхіленне ад выплаты падаткаў.

17.08.2021 / 20:55

Кныровіч адбываў пакаранне ў Віцебскай калоніі, куды адпраўляюць асуджаных бізнэсменаў, былых чыноўнікаў і сілавікоў. У чэрвені з гэтай калоніі датэрмінова выйшлі на свабоду акадэмік Бялецкі і былы намеснік міністра аховы здароўя Ласіцкі, асуджаныя за карупцыю. Яны былі памілаваныя.

Прычыны, па якіх быў вызвалены Кныровіч, пакуль невядомыя. Але апошнім часам на свабоду выходзяць вязні, якім пералічылі тэрмін утрымання ў СІЗА да суда. Цяпер дзень пад вартай залічваецца за паўтара дня ў калоніі агульнага ці ўзмоцненага рэжыму.

Nashaniva.com