У Беларусі не ўдалося зрабіць аналаг расійскай вакцыны «Спутнік V»

Пра гэта Аляксандр Косінец паведаміў Аляксандру Лукашэнку падчас паездкі на прадпрыемства «БелВітуніфарм» у Віцебскім раёне, дзе плануецца наладзіць выпуск беларускай вакцыны ад COVID-19. 

12.08.2021 / 16:01

Косінец патлумачыў, што на прадпрыемстве будзе вырабляцца ў вялікіх аб'ёмах інактываваная вакцына, нікуды яе перавозіць не трэба.

Лукашэнка перапытаў: «Інактываваная — гэта не тая, што ў Расіі?»

«Не, Аляксандр Рыгоравіч, той не атрымаўся варыянт. Рэспубліканскі цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі атрымаў культуру клетак, атрымаў адэнавірус першага ўвядзення, другога — не змаглі…» — адказаў Косінец.

Сюжэт пра гэта апублікаваў тэлеграм-канал «Пул першага».

Сёння міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч сказаў, што ў грамадзянскі абарот вакцына паступіць у 2023 годзе.