Лукашэнка сказаў, што прымусовай вакцынацыі быць не павінна

Пра гэта ён заявіў падчас наведвання прадпрыемства «БелВітуніфарм» у Віцебскім раёне, дзе плануецца арганізаваць вытворчасць беларускай вакцыны ад кавіду, піша БелТА.

12.08.2021 / 11:30

«Ніякай гвалтоўнай вакцынацыі. Катэгарычна папярэджваю. Добраахвотная вакцынацыя. Хоча чалавек вакцынавацца — хай вакцынуецца, не хоча — не трэба», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што ёсць пэўныя катэгорыі людзей, якіх трэба не прымушаць, а папрасіць. Гэта, напрыклад, дактары або работнікі гандлю.