Курсы даляра і еўра крыху падраслі, а расійскі патаннеў на капейку

На таргах 11 жніўня даляр і еўра падаражэлі зусім нязначна.

11.08.2021 / 13:17

Амерыканская валюта вырасла на 0,47 капейкі да 2,5185 беларускага.

Еўра падаражэў на 0,09 капейкі да 2,9484.

А вось расійскі рубель патаннеў на 1,12 капейкі да 3,4037 беларускага за 100 расійскіх.

1 студзеня даляр каштаваў 2,5789, еўра — 3,1680, расійскі рубель — 3,4871 беларускага за 100 адзінак.

Nashaniva.com