Старшыня федэрацыі тэнісу Сяргей Цяцерын падаў у адстаўку

У верасні адбудзецца чарговая справаздачна-выбарная канферэнцыя БТФ, на якой адбудуцца выбары новага старшыні Федэрацыі.

03.08.2021 / 15:58

«Прэсбол»

Пра дату і месца правядзення канферэнцыіпаведамяць пазней, піша сайт Беларускай тэніснай федэрацыі.

Што да выступу на Алімпіядзе, то найлепшым вынікам беларускіх тэнісістаў быў выхад у 1/8 фіналу Іллі Івашкі.

Арына Сабаленка выбыла ў другім раўндзе, а Вікторыя Азаранка, якая мелася выступаць з Сабаленка ў парным разрадзе, за тыдзень да Алімпіяды адмовілася ад удзелу ў Гульнях.