Кіраўнік Беларускага дома ва Украіне Віталь Шышоў знойдзены павешаным

У парку Кіева знайшлі павешаным кіраўніка «Беларускага дома ва Ўкраіне» Віталя Шышова.

03.08.2021 / 09:09

Мабільны тэлефон і асабістыя рэчы Віталя канфіскаваныя з месца здарэння.

Паліцыя пачала крымінальную вытворчасць па артыкуле 115 Крымінальнага кодэкса Украіны (наўмыснае забойства) і будзе правяраць усе версіі, у тым ліку версію забойства, замаскіраванае пад суіцыд.

Паліцыя Кіева звяртаецца да ўсіх, хто ведаў Віталя, з просьбай прадаставіць інфармацыю пра апошнія тыдні яго жыцця, яго псіхаэмацыйны стан, магчымыя пагрозы і да таго падобнае.

Шышоў знік учора, 2 жніўня, падчас ранішняй прабежкі.