МАК запытаў у НАК Беларусі інфармацыю па справе Ціманоўскай

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) запытаў у Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі інфармацыю па справе лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай.

01.08.2021 / 17:47

Раней спартсменка звярнулася ў МАК па дапамогу, заявіўшы, што яе спрабуюць вывезці з Токіа без яе згоды.

«МАК вывучае сітуацыю з Ціманоўскай і чакае тлумачэнняў ад НАК Беларусі», — паведамілі ў МАК.

Лёгкаатлетку Крысціну Ціманоўскую збіраюцца выслаць з Токіа. Яна будзе прасіць прытулак у Еўропе

Nashaniva.com