Вялікая гутарка з Вячоркам: пра санкцыі і рэпрэсіі, пра Ціханоўскую, Пратасевіча і будучыню Беларусі
Гэта інтэрв'ю павінна было выйсці 8 ліпеня, але ў той дзень затрымалі чацвярых нашых калег. Увесь гэты час яны знаходзяцца на Акрэсціна.
24.07.2021 / 14:47
Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка не выключае, што яны са Святланай таксама ўжо маглі б знаходзіцца ў няволі. Самалёт, якім яны павінны былі вярнуцца з Афін у Вільню, пры ўзлёце зламаўся і давялося на месцы мяняць планы. А праз тыдзень узялі Пратасевіча, які ляцеў тым жа маршрутам.
Франак прызнаецца, што спачатку не верыў у пратэсты, але ўбачыўшы тысячы людзей на вуліцах, вырашыў далучыцца да штаба Ціханоўскай. Пра знаёмства са Святланай, сяброўства з Лосікам, сітуацыю з Пратасевічам, пра перамовы з Крамлём, пра сапраўднае значэнне санкцый і пра тое, ці магчымы канцлагер пад Слуцкам — у інтэрв'ю «Ток».
00:00 — што ў выпуску
00:56 — як хадзіў на пратэсты ў 6 гадоў
04:29 — пра эміграцыю
05:59 — ці верыў у пратэсты 2020 года
08:08 — чаму плакаў 16 і 23 жніўня
09:08 — пра сяброўства з Лосікам і яго цяперашні маральны стан
13:04 — як пазнаёміўся з Ціханоўскай
16:31 — як змянілася Святлана
19:19 — як Ціханоўскую ўспрымае Расія і Еўропа
22:21 — што робіць штаб для перамоваў з Крамлём
26:15 — аб ультыматуме Лукашэнку і наступствах
32:10 — ці ёсць адчуванне, што адрываецца ад Беларусі
34:22 — ці можа Беларусь стаць Арменіяй, дзе большасць грамадзян жыве за межамі краіны
35:25 — ці можа Ціханоўская стаць нобелеўскім лаўрэатам
36:30 — уплыў санкцый на Лукашэнку пераацэнены?
39:57 — аб узмацненні рэпрэсій
43:28 — ці праўда, што на месцы Пратасевіча магла быць Ціханоўская
45:37 — што адбывалася ў штабе, калі стала вядома, што самалёт з Пратасевічам пасадзілі ў Мінску
47:54 — аб з'яўленіі Пратасевіча на телебачанні
51:15 — хто ераможа на новых выбарах у Беларусі
54:08 — ці варта чакаць рэферэндум
56:24 — кім бачыць цябе ў новай Беларусі
58:03 — як атрымаў 3 тысячы хейтарскіх паведамленняў за адну гадзіну
1:00:17 — што трэба зрабіць, каб беларуская мова ўслед за бела-чырвона-белым сцягам стала для людзей сваёй
1:02:22 — па чым больш за ўсё сумуе ў Беларусі