Рэпер Сярога назваў Сталіна «вялікім гуманістам»

24.07.2021 / 13:33

Рэпер Сярога выступіў на свяце ў Александрыі, дзе паціснуў руку Лукашэнку. 

Калі «Камсамольская праўда ў Беларусі» папрасіла яго каментар, спявак выступіў з маналогам у падтрымку Сталіна.

Рэпер прызнаўся: калі яму было 20 гадоў, ён лічыў, што «Сталін — забойца, які падпісаў мноства смяротных прысудаў, мучыў і гвалтаваў свой народ». Апошні насуперак Сталіну выйграў вайну супраць нацысцкай Германіі. 

Цяпер Сярога называе сябе дзяржаўнікам і раіць «не вучыць гісторыю па Салжаніцыну». 

«Сталін — вялікі гуманіст, гэта кажу я, чалавек, якому амаль 45 гадоў», — сцвярджае рэпер.

Nashaniva.com