Паспяшайцеся з падпіскай. «Наша гісторыя», «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!»

Падпіска прымаецца да 15 ліпеня. Калі ласка, не адкладайце афармленне на апошнія дні, каб мінімізаваць рызыку збояў.

06.07.2021 / 20:07

Анлайн-падпіска на часопісы «Наша гісторыя», «Асцярожна: дзеці!» і «Дуду» прымаецца на сайце Nashakrama.by. Цяпер вы можаце аформіць падпіску за дзве-тры хвіліны.

З плюсоў тое, што ў нашай краме вы можаце падпісацца адразу на год, а можаце адвольна абраць тыя месяцы, у якія вы хочаце атрымліваць часопіс. Можаце замовіць дастаўку на дом, а можаце самі забіраць часопіс у зручны вам час у афлайн-пункце ў цэнтры Мінска.

Магчымасць падпісацца на найбліжэйшы нумар будзе працаваць да 15 дня месяца, у якім ён выходзіць. Гэта значыць, што на ліпеньскі нумар вы можаце аформіць падпіску па 15 ліпеня ўключна.

Выгадней падпісвацца адразу на паўгода ці на год: тады вы атрымаеце 6 нумароў, заплаціўшы за 5, альбо 12 нумароў, заплаціўшы за 10.

На гэты момант на сайце Nashakrama.by працуе аплата банкаўскай карткай, у хуткім часе дадасца магчымасць рабіць аплату праз АРІП.

Як аформіць падпіску на часопісы «Наша гісторыя», «Асцярожна: дзеці!» і «Дуду» на сайце Nashakrama.by

Некалькі пытанняў і адказаў

Як будзе адбывацца дастаўка на дом?

Часопіс будзе трапляць у вашу паштовую скрыню, як і пры звычайнай падпісцы.

Не хачу ўказваць свой адрас і прывязвацца да кур’ера, дзе можна забраць часопіс самому?

У кнігарні «Галіяфы» (Няміга, 3, цокальны паверх, павільён 47). Час працы — з 11:00 да 20:00 без выходных.

Ці будуць працягвацца продажы новага нумара часопіса раз на месяц на Энгельса, 34а?

Так, мы плануем працягваць такую практыку. Пра даты будзем паведамляць на сайце і ў сацыяльных сетках.

Ці магчыма выпісаць часопісы за мяжу?

Пакуль не. Дастаўку за межы Беларусі ажыццяўляюць інтэрнэт-крамы Knihi.byKniganosha.by, Halijafy.by, Kniger.byRagna.by. Альбо можаце заказаць PDF-версію праз краму Arche.

Ці магчыма падпісаць вязняў?

У большасці калоній і СІЗА прапускаюць толькі газеты-часопісы, выпісаныя праз каталог Белпошты. Часопіс можна паспрабаваць перадаць толькі праз адваката, са згоды следчага.

Калі ў мяне засталіся пытанні, каму іх задаць?

Пытанні, прапановы, пажаданні можна дасылаць на пошту kramanasha@gmail.com. Калі хочаце што-небудзь удакладніць па сваёй замове, можаце тэлефанаваць нам па нумары +375 33 311 28 43. Нам будзе прасцей, калі вы будзеце званіць ад 14:00 да 20:00.

Запрашаем у Nashakrama.byДзякуй, што вы з намі!

Nashaniva.com